Мінюст хоча ліквідаваць «Гавары праўду»
Ужо прызначана судовае пасяджэнне.

Марш недармаедаў-2017, фота Уладзіслава Рубанава
Мінюст хоча ліквідаваць «Гавары праўду».
На сайце Вярхоўнага суда з'явілася інфармацыя аб правядзенні 5 кастрычніка а 10:00 судовага пасяджэння аб ліквідацыі Рэспубліканскага даследча-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Гавары праўду».
Сказана, што ініцыятарам выступіла Міністэрства юстыцыі РБ.