Мінюст пракаментаваў чарговую атэстацыю адвакатаў
Таксама ў Мінюсце падкрэслілі, што некаторыя адвакаты нібыта прадэманстравалі «нізкі ўзровень ведаў». Па супадзенні, так ацэньваюць менавіта тых, хто абараняе па палітычных справах.

Мінюст пракаментаваў чарговую атэстацыю адвакатаў:
«Падчас праверкі былі выяўленыя факты парушэння адвакатамі "Закона аб адвакатуры", Правіл прафесійнай этыкі адваката, выяўлены парушэнні пры складанні прававых дакументаў, дамоў на аказанне юрыдычнай дапамогі, ордэраў. Выяўленыя ў ходзе праверкі парушэнні заканадаўства сведчаць аб неналежным выкананні асобнымі адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, што з'яўляецца падставай для правядзення Кваліфікацыйнай камісіяй па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь пазачарговай атэстацыі адвакатаў», — кажуць у міністэрстве.

Таксама ў Мінюсце падкрэслілі, што некаторыя адвакаты нібыта прадэманстравалі «нізкі ўзровень ведаў». Па супадзенні, так ацэньваюць менавіта тых, хто абараняе па палітычных справах.