
«Экадом» — найстарэйшая ў Беларусі экалагічная арганізацыя. 25 гадоў яна прасоўвае ідэі ўстойлівага развіцця, займаецца абаронай экалагічных правоў грамадзян і імплементацыяй Орхускай канвенцыі ў Беларусі. «Экадом» таксама назіраў за ходам будаўніцтва Астравецкай АЭС і рыхтаваў экспертныя заўвагі.