Мінпрацы: Сярэдні заробак у Беларусі ў чэрвені склаў $610,6
Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў студзені-чэрвені ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся на 20,6% і дасягнуў Br5 млн 764,8 тыс., у тым ліку ў чэрвені — 6 млн 198,5 тыс., або $ 610,6 у эквіваленце.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Рэальная заработная плата па краіне ў першым паўгоддзі гэтага года да аналагічнага леташняга перыяду ўзрасла на 2,9%.
Намінальны налічаны заробак бюджэтнікаў у студзені-чэрвені 2014 у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2013 павялічыўся на 20,7% і склаў Br4 млн 292,5 тыс., у тым ліку ў чэрвені — Br4 млн 704,9 тыс, або $ 463,5 у эквіваленце.
БелТА