Мінск зноў затапіла
Сёння Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы, дакладвае прэс-служба Белгідраметэацэнтра.
У раёне парка Чалюскінцаў, фота з фэйсбука Валера Каліноўскага
Да канца дня ў многіх раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Месцамі дажджы будуць моцнымі, можа выпасці град. Як паведамляюць карыстальнікі партала TUT.BY некалькі вуліц у сталіцы ўжо апынуліся затопленыя дажджом.
Паводле паведамленняў чытачоў, затоплены вуліца Валгаградская, Інтэрнацыянальная, Захарава, а таксама Партызанскі праспект. На час прыйшлося спыніць рух трамваяў у бок Зялёнага Луга. Таксама
вада сабралася на тэрыторыі каля станцый метро "Малінаўка", "Парк Чалюскінцаў", "Акадэмія навук".
Читать полностью: http://news.tut.by/society/410856.html
Паводле news.tut.by