Мінская БХД пачынае кампанію супраць ушчыльнення сталіцы (фота)

20 кастрычніка адбылася сустрэча Мінскай гарадской арганізацыі аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, удзел у якой узялі больш за 50 чалавек. Сярод удзельнікаў — сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, адказны сакратар Дзяніс Садоўскі, мінскі каардынатар Вольга Кавалькова і іншыя.



bchd_supracj_ushcyljniennia.jpg

На сустрэчы былі абмеркаваныя вынікі кампаніі назірання, узнагароджаныя яе актыўныя ўдзельнікі і прынятыя планы працы на бліжэйшыя месяцы.


На сустрэчы была зроблена справаздача па выніках правядзення кампаніі “Права выбару-2015” і ўдзел БХД у ёй. Адзначана, што хрысціянскія дэмакраты найбольш актыўна бралі ўдзел у кампаніі, найбольшая колькасць назіральнікаў была менавіта ад БХД. Асаблівая падзяка была выказана сябрам мінскай гарадской арганізацыі, якія прысутнічалі на сустрэчы і ў сваёй большасці ўдзельнічалі ў назіранні. 


Як адзначыў Дзяніс Садоўскі, які быў адным з кіраўнікоў кампаніі “Права выбару-2015”: “Адданая і адказная дзейнасць назіральнікаў дапамагла сабраць неабвержныя доказы маніпуляцый і фальсіфікацый вынікаў “выбараў”, што яшчэ раз падкрэслівае важнасць назірання падчас любой электаральнай кампаніі”. 


“Скончылася прэзідэнцкая кампанія, у якой менская арганізацыя брала актыўны ўдзел. Зараз новы этап працы. З улікам таго, што ідзе абмеркаванне новага генеральнага плану Менска, мы пачынаем кампанію супраць ушчыльнення беларускай сталіцы. Прапановы ўжо распрацаваныя. У іх падтрымку мы будзем збіраць подпісы грамадзян, каб дамагчыся таго, каб улады ўлічвалі правы і інтарэсы мінчукоў”, — падкрэсліла Вольга Кавалькова.


1445414930_img_6406.jpg


1445414914_img_6419.jpg


1445414980_wp_20151020_18_59_29_pro.jpg


1445414893_wp_20151020_19_00_03_pro.jpg


1445414981_wp_20151020_19_04_25_pro.jpg


1445414970_wp_20151020_19_04_37_pro.jpg


1445414984_wp_20151020_19_06_50_pro.jpg

bchd.info