Мінскі віварый набывае сабак на вопыты. Чаму заабаронцы супраць?
Навіна пра тое, што са сталічнага прадпрыемства "Фаўна горада", якое знаходзіцца на Гурскага, 42, забіраюць сабак на вопыты, узняла хвалю абурэння не толькі сярод зааабаронцаў, але і сярод неабыякавых гараджан.
Само прадпрыемства даўно знаходзіцца не на самым добрым рахунку ў актывістаў зааабарончаха руху. Перш за ўсё з-за тых умоваў, у якіх ўтрымліваюць жывёлаў, а таксама агульнага стаўлення да іх.
Але нягледзячы на спробы данесці да грамадскасці інфармацыю, што прадпрыемства ні ў якім разе нельга разглядаць у якасці прытулка, людзі працягваюць па розных прычынах здаваць туды сваіх гадаванцаў.
Патрапляюць жывёлы на Гурскага і праз цэнтралізаваны адлоў. Нажаль, доўга на прадпрыемстве іх не трымаюць, што абумоўлена правіламі самай установы.
Але мала хто з людзей мог нават падумаць, што сабак адбіраюць з "Фаўны горада" для правядзення даследаванняў і вопытаў.
Вопыты праводзяцца, але пра гэта не распаўсюджваюцца
Між тым, такая практыка, як сцвярждаюць зааабаронцы існуе даўно.
"Ва ўсялякім выпадку яшчэ ў 2009 годзе, калі я валанцёрыла, паміж «Фаўнай горада» і віварыям медыцынскага ўніверсітэта (ДУА “Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі” — БелМАПА — удакладненне аўтара) была заключаная дамова на пастаўку сабак. Вядома, што ніхто з валанцёраў гэты дакумент увочы не бачыў", — распавядае Анастасія Жаўрыд, кіраўніца Цэнтра па абароне жывёл "Анімалекс".
На той час вопыты праводзілі непасрэдна на тэрыторыі Гурскага. Аднак пасля абурэння валанцёраў, маніпуляцыі з жывёламі ўдалося спыніць, праўда не на доўга. Жывёлаў пачалі перанакіроўваць непасрэдна ў віварый.
"Выпадкі з перадачай сабак былі і два гады, і год таму. На гэты раз валанцёрам атрымалася запусціць хвалю ў інтэрнэце і падняць грамадскі рэзананс. Пачаўся ціск на сам віварый, падключылася вельмі шмат людзей, што дазволіла вярнуць сабак", — мяркуе Анастасія.
Але і сення, пасля таго як валанцёрам удалось адбіць чатырох сабак, ніхто не выключае, што на іх месцы не апынуліся іншыя. Справа ў тым, што дамова “Фауны горада” з віварыем працягвае існаваць, і само даследаванне ніхто не адмяняў.
Як удалося даведацца актывістам, на сабаках з "Фаўны горада" планавалася правесці маніпуляцыі па перасадцы клапана сэрца. Пасля сабак мусілі ўсыпіць, бо ў далейшым орган павінны вывучацца.
Хаця былі выпадкі, у тым жа 2009 годзе, калі валанцёры атрымоўвалі жывёл назад пасля таго, як на іх праводзіліся эксперыменты, назіранні. У памяці Анастасіі Жаўрыд ёсць прыклад, як на Гурскага аддалі сабаку пасля заражэння яго панкрэатытам.
Для вопытаў выбіраюцца сабакі, арыентаваныя на чалавека, даверлівыя, бо імі, відвочна прасцей працаваць, лічаць зааабаронцы.
Каму трэба тыя даследаванні, калі падвопытныя патынцыйна нездаровыя
Самым галоўным пытаннем, якім задаюцца зааабаронцы і валанцёры, чаму сабак з Гурскага лічаць падыходзячымі для правядзення вопытаў і эксперыментаў.
"Умовы “Фаўны горада” далёкія ад таго, каб гарантаваць здароўе гадаванцаў, што там утрымліваюцца. І варта памятаць, жывёлы з'яўляюцца на Гурскага не ад добрага жыцця, — падкрэслівае Анастасія. — Сабакі і каты могуць быць хворымі як на момант патраплення на прадпрыемства, так і падчапіць якое захворванне непасрэдна на “Фаўне”, бо санітарныя ўмовы там жахлівыя".
Менавіта факт лячэння ад піраплазмозу сабакі Ірыскі, якога прадалі на вопыты ў віварый, паставіў пад пытанне не толькі ганебную практыку, але і вынікі такіх навуковых даследванняў.
Менавіта з Ірыскі пачалася чарговая хваля скандалу пра перадачы сабак віварыю. Фотаздымак зроблены на момант лячэння сабакі ад піраплазмозу
"Пакуль мы напрамую не задалі пытанне БелМАПА, яны адказвалі, што ўсе сабакі ім падыходзяць… А ў выніку высвятлілася, што нічога яны не ведаюць ні пра лячэнне, ні пра хваробы, ні штосьці іншае, што можа тычыцца жывёл, якіх яны забіраюць на вопыты", — кажа актывістка, якая пажадала застацца ананімам.
Як падкрэсліла валанцёрка Ангеліна Шастэль, той жа піраплазмоз — захворванне досыць сур'ёзнае, што мае негатыўны ўплыў на нервовую сістэму і на імунітэт істоты ў цэлым. Адсюль няма разумення, як магчыма лічыць удалым вопыт на аслабленным арганізме.
Дарэчы, на набыццё жывёлаў з “Фауны горада” ідуць бюджэтныя сродкі, што не аднойчы падкрэслівалі ў самой лабараторыі. І гэта азначае, што сабак набываюць за кошт падаткаў беларусаў. Між тым, зазначаюць зааабаронцы, ні ў кога з грамадзян не спыталі, ці згодныя яны на такое выкарыстанне грашовых укладанняў.
"Гэта сітуацыя падымае шмат праблем, пра якія не ўсе гатовы казаць ці пісаць. З аднаго боку закранаецца Міністэрства аховы здароўя, а з іншага людзі… Па даследаваннях смяротнасць ад ішымічнай хваробы сэрца ў нашай краіне вышэй, чым ад анкалагічных захворванняў. Вядома, калі прытрымлівацца нейкіх зацверджаных, прынятых прынцыпаў гуманізма: выкарыстоўваць прэпараты для абязбольваннях жывёл, утрымліваць іх у добрых умовах — адна справа. Але рэчаіснасць іншая…", — зазначае ананімная актывістка.
Сабак вярнулі, але праблема не знікла
Дзякуючы намаганням заабаронцаў 14 чэрвеня ўсіх сабак усё ж вярнулі валанцёрам, але стан, у якім былі жывёлы, выклікаў у валанцёраў шок: літаральна за 10 дзён сабакі вельмі схуднелі і мелі праблемы са страўнікамі.
Схуднелы і запужаны сабака, выратаваны з віварыя. Чым кармілі і як даглядалі за жывёламі ў лабараторыі невядома
"Сабакі былі страшна смярдзючыя, відаць, ніхто іх не выгуліваў і яны папросту стаялі ў клетках і гадзілі пад сябе. Пра якія ўмовы, каранцін у лабараторыі можна казаць? Хаця нас упэўнівалі, што гэта лабараторыя самая добрая ў краіне, дзе прытрымліваюцца ўсіх нормаў. Дарэчы, нормы ў Беларусі прыняты дастаткова гуманныя. У цэлым жа, каб правесці пэўны эксперымент на жывой істоце павінны быць атрыманы дазвол, даследаванне падпісвае камітэт па біяэтыцы. І нягледзячы на ўсё, мы бычым парушэнне на парушэнні", — сцвярджае ананімная актывістка.
На наступны ж дзень, як сабакі апынуліся на руках у валанцёраў, іх адвезлі ў ветлячэбніцу, дзе ва ўсіх жывёл ўзялі неабходныя аналізы і правялі абследаванне. Пасля чаго іх сталі лячыць ад запалення кішэчнай сістэмы, нармалізоўваць харчаванне і дагляд.
Па словах валанёркі Ангеліны, зараз сабакі знаходзяцца на ператрымках на адаптацыі, бо яны, відавочна, перажылі моцны стрэс.
Выратаваны з віварыя сабака. Прыбывае ў шоку і запужаным стане. Зараз валанцёры намагаюцца адаптаваць яго і вярнуць веру людзям.
"Аднаго з небарак мы нават не адразу змаглі перавесці на ператрымку. Нягледзячы на тое, што сабака кантактны, неагрэсіўны, ён знаходзіўся ў шоку і ўсяго баяўся. У далейшым у нашых планах стэрылізаваць усіх сабак і шукаць ім надзейных, любячых гаспадароў", — кажа дзяўчына.
Выратаваня з віварыя сабакі. Ужо шукаюць надзейных гаспадароў
Але на гэтым гісторыя не сканчаецца, бо сістэмная праблема так і не вырашана. Зааабаронцы намераны праводзіць круглыя сталы і надалей камунікаваць з дзяржаўнымі структурамі, праводзіць даследаванні, каб змяніць сітуацыю з правядзеннем вопытаў на сабаках у прыватнасці і паляпшэннем правоў жывёлаў у нашай краіне ў цэлым.
Чаму падобныя даследаванні праводзяцца на сабаках, зааабаронцам і валанцёрам застаецца толькі гадаць. Бо ў цэлым для даследавання сэрца больш звыклымі падвопытнымі з'яўляюцца свінні.
Гэта звязана з фізіялагічным падабенствам унутраніх органаў свінні і чалавека. Людзі з імі маюць не толькі падобныя памеры сэрца, але аднолькава размеркаваны крываток.
Лабараторныя свінні валодаюць высокім узроўнем успрымальнасці да большасці медыкаментаў і хімічных рэчываў. Відавочна, што перад грызунамі яны маюць пэўныя перавагі — іх рэакцыя на прэпараты практычна аналагічна чалавечай, піша расійскі сайт Знай ферму.
Валанцёры з Гурскага кажуць, што яны прапаноўвалі прадастаўляць навукоўцам свінняў узамен сабакам. Аднак памяшканні для ўтрымання такіх жывёл толькі будуюцца віварыям.
Заабаронцы прапанавалі паспрыяць у паскарэнні і гэтага працэса. Вяліся перамовы па прадастаўленні высока тэхналагічнай апаратуры, якая б дазволіла праводзіць вопыты на больш высокім узроўні, а таксама прадастаўленне спонсарскай падтрымкі для ўдзелу ў міжнародных канфірэнцыях і ўкаранення перадавога досведу ў беларускую практыку.
Аднак ні адна з прапаноў не адтрымала падтрымкі з боку дзяржаўнай установы.
Па-першае, валанцёрскі інстытут у сістэме афіцыйных структур не мае ніякай вагі. Па-другое, беларускім заканадаўствам на дадзены момант хатнія жывёлы вызначаны, як маёмасць.
З улікам, што выманне сабак з Гурскага для віварыя адбываецца па дамове — яны становяцца ўласнасцю лабараторыі, якая можа распраджацца жывёламі, як палічыць патрэбным.
Адзін з сабак у дзень вызвалення з віварыя
"Я лічу звыш цынічным, калі прыходзіць чалавек, які карміў, лячыў, выхоўваў, траціў свае грошы, час на жывёліну, якую пасля забіраюць па нейкай дамове, і чуе ў адказ “Не праблема: гэтую забірайце, наўзамен прывязіце іншую, здаровую і маладую", — ацэньвае сітуацыю ананімная актывістка.
Хрысціна Чарняўская, greenbelarus.info
Фотаматэрыялы з тэматычных суполак у сацыяльных сетках і ўласных акаўнтаў гераінь