Мінскі цэнапад: людзі ігнаравалі футры, расхоплівалі шкарпэткі ды калготкі (фота)
Велізарныя натоўпы людзей рознага ўзросту, прага набытку чым танней — гэтак у Мінску прайшоў дзень зніжак.
29 лістапада ва ўсіх гандлёвых цэнтрах беларускай сталіцы (ГУМ, ЦУМ, гандлёвы цэнтр «Няміга», «Кірмаш», «Сталіца») адбыўся дзень зніжак — любыя нехарчовыя тавары можна было купіць танней на 15–20%.
Пакупнікі мала ўвагі звярталі на каштоўнасці ды футры, кошты на якія таксама знізілі. Сярод самых папулярных тавараў аказаліся шкарпэткі ды калготкі.
Праз вялікія натоўпы людзей працаўнікі гандлёвых цэнтраў ледзь спраўляліся. У дыялогах паміж прадаўцамі і пакупнікамі пераважалі фразы накшталт «прынясіце са складу тавар» ды «гэта ўжо раскупілі».