Мінскі гарадскі суд скаргу Уладзіміра Лемеша не задаволіў

12 лютага Мінскі гарадскі суд разглядаў скаргу салігорскага актывіста грамадскай ініцыятывы “Еўрапейская Беларусь” Уладзіміра Лемеша.
 



lemesh11.jpg

Увесь працэс доўжыўся літаральна пятнаццаць хвілін. Зрэшты, гэтага часу хапіла каб адмовіць маладзёну ў задавальненні яго скаргі на пастанову суда Першамайскага раёна. Паводле той пастановы Уладзімір Лемеш быў аштрафаваны на тры мільёны рублёў за нібыта непадпарадкаванне спецназаўцам у цывільным.

Па словах актывіста, рашэнне аб далейшым абскраджванні пастановы суда ён яшчэ не прыняў. У бліжэшы час маладзён правядзе кансультацыі з юрыстамі пасля чаго канчаткова вызначыцца са сваімі наступнымі дзеяннямі.
http://spring96.org/be/news/61273