Мінскія ўлады забаранілі двум гусакам уступіць у шлюб
У мінчука Андрэя — два гусака. Ён вырашыў іх пажаніць і зладзіць урачыстую цырымонію, але гарадскім уладам такая ідэя прыйшлася не па душы.

Абодвум гусакам — паўтара года. Адзін, па мянушцы Харвістэр, жыве з Андрэем у кватэры, гуска Крышна — на дачы
— Харві прыязджае наведваць Крышну, і яны разам вельмі добра сябе адчуваюць. Як з'явілася ідэя вяселля? Прачыталі каментары падпісчыкаў, што гусаку патрэбна сяброўка і было б выдатна іх пажаніць, — распавядае Андрэй.
Каб аб'яднаць закаханых, Андрэй напісаў адпаведную заяву.

Фота: vk.com/harvymaridge
Ён хацеў правесці ўрачыстую цырымонію ў Лошыцкім парку, але чыноўнікі яму адмовілі, спаслаўшыся на тое, што выязная рэгістрацыя праводзіцца на аснове заявы грамадзян.

Фота: vk.com/harvymaridge
У дакуменце таксама адзначалася, што гусі не адпавядаюць артыкулу 12 Кодэкса РБ аб сям'і і шлюбе («Шлюб — гэта добраахвотны саюз мужчыны і жанчыны, які заключаецца на ўмовах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, накіраваны на стварэнне сям'і і спараджае для бакоў узаемныя правы і абавязкі»).
Зрэшты, як распавёў Андрэй, урачыстая цырымонія ўсё ж такі адбудзецца 28 ліпеня ў адным з клубаў на мінскай вуліцы Кастрычніцкая.
Паводле tut.by