«Мінсктранс» спрабуе спагнаць з дваіх палітвязняў 28 тысяч рублёў за «перакрыццё дарог»

У дваіх палітвязняў праз суд «Мінсктранс» патрабуе кампенсацыю шкоды за «перакрыццё дарог» на «Маршы Герояў» у памеры 28 667,14 рублёў, распавядае «Вясна».

«Марш герояў», 13 верасня 2020 года

«Марш герояў», 13 верасня 2020 года

У судзе Савецкага раёна 3 верасня адбыўся разгляд чарговай грамадзянскай справы ў інтарэсах «Мінсктранса» да палітзняволеных Івана Цагалкі і Уладзіміра Жыхара аб «кампенсацыі маёмаснай шкоды, нанесенай злачынствам». Вядома, што іх справы аб’ядналі толькі 16 жніўня.

Справу палітвязняў разглядала суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ляшкевіч. Першапачаткова пазоў да Івана і Уладзіміра складаў 30 000 рублёў, але пасля пераразліку сумма скарацілася — 28 667 рублёў. Юрыстка «Мінсктранса» патлумачыла, што гэтая сума — страты ў выглядзе страчанага прыбытку, якія не атрымаў «Мінсктранс» з-за злачынства, здзейсненага палітвязнямі.

Прадстаўніца «Мінсктранса» не змагла адказаць суду, чаму гэтая сума разлічаная за перыяд часу з 14.35 да 20:19, калі Іван і Уладзімір знаходзіліся на дарозе менш за гадзіну.

У выніку суддзя зрабіла перапынак у справе да 8 кастрычніка, каб «Мінсктранс» сабраў у суд усе дакументы, разлікі і тлумачэнні, якія даказвалі б дачыненне Цагалкі і Жыхара да прастою гарадскога транспарту 13 верасня на працягу пазначаных шасці гадзінаў.