Мінздароўя абвясціла пра 1818 выпадкаў каронавіруса за суткі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра 1818 новых выпадкаў каронавіруса, выяўленых за суткі. Усяго COVID-19 з пачатку пандэміі пацверджаны ў 658 328 чалавек.

756062357399632.jpg


Выпісаныя за дзень 2318 пацыентаў. Агульная колькасць афіцыйна ачунялых складае 646 104, паведамляе REFORM.by.

За суткі памерлі 16 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі, па афіцыйнай статыстыцы, складае 5114 чалавек.

У краіне зроблена 10,45 млн тэстаў, у тым ліку 26 677 за суткі.