Мінздароўя паведаміла пра 1792 выпадкі COVID-19 за суткі

У Беларусі за суткі выяўлена 1792 новых выпадкі COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі дасягнула 656 510.

1600427983_161101122021.jpg


Выпісаныя за дзень 2216 чалавек. Усяго ж ачунялымі лічацца 643786 пацыентаў, паведамляе REFORM.by.

За суткі памерлі 17 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж у афіцыйнай статыстыцы 5098 смяротных зыходаў.

У краіне зрабілі 10,4 млн тэстаў, з якіх 39016 за суткі.