Мінздароўя абвясціла пра 1395 выпадкаў каронавіруса за суткі

Міністэрства аховы здароўя абнавіла каронавірусную статыстыку. За суткі выяўлена 1395 новых выпадкаў COVID-19. Гэта мінімальная колькасць новых выпадкаў з сярэдзіны кастрычніка.

governor_tom_wolf_flickr.jpg


Агульная колькасць захварэлых з пачатку пандэміі дасягнула 653 718 чалавек.

Выпісаныя за дзень 1438 чалавек. Усяго ачунялымі лічацца 641 570 пацыентаў, піша REFORM.by.

За суткі памерлі 14 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць смяротных зыходаў, паводле афіцыйнай статыстыкі, дасягае 5081.

У краіне зрабілі 10,38 млн. тэстаў, у тым ліку 5377 за суткі.