Мінздароўя абвясціла свежыя даныя па каронавірусе. Яны зноў рэкордныя
У Беларусі зноў максімальны сутачны паказчык інфікавання каронавірусам. За мінулыя суткі ў краіне выявілі 2302 пацыенты з COVID-19, паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 738 601 чалавек (+2302 за суткі) са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 729 763 пацыенты (+1906 за суткі), у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6024 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З іх 15 — за апошнія суткі.