Мінздароўя распавяло, колькі дзяцей шпіталізавана з COVID-19
Па інфармацыі ведамства, у Беларусі дзяцей з COVID-19 на ШВЛ на сёння няма.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Як расказала сёння на брыфінгу па сітуацыі з захваральнасцю на каронавірус першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова, дзеці хварэюць у лёгкай форме, але ёсць і шпіталізаваныя. Прычым колькасць шпіталізацый дзяцей у сувязі з ростам захваральнасці па краіне павялічылася.
На 28 студзеня па краіне ў бальніцах знаходзіліся 696 непаўналетніх, трое былі ў рэанімацыі. На ШВЛ у сувязі з дыхальнай недастатковасцю няма.
Ложкаў у краіне для дзяцей дастаткова.