Мінздароўя агучыла чарговую статыстыку каронавіруса — яна паўтарае антырэкорд

За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1998 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэта паўтарэнне антырэкорда, які быў зафіксаваны 2 кастрычніка.

koronavirus_3.jpg

З пачатку пандэміі, паводле даных міністэрства, выявілі 555 793 выпадкаў захворвання.

З учорашняга дня выпісаныя 1333 чалавек. Ачунялі 531 186 пацыентаў з пацверджаным раней дыягназам.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі памерлі 4275 чалавек з COVID-19. За суткі зарэгістравана 16 смяротных выпадкаў — гэта таксама паўтарэнне антырэкорда.

Усяго ў краіне праведзена 8 817 406 тэстаў. З учорашняга дня выканана 41 809 тэстаў.