Міністэрства аховы здароўя аб чацвёртай хвалі COVID: вірус не толькі памаладзеў, але і стаў больш жорсткім

Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч 9 кастрычніка падчас наведвання дзіцячай інфекцыйнай бальніцы.

_czalavek___horad___minsk___cemra_i_svjatlo__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1__1.jpg

Калі раней пагаршэнне стану можна было чакаць на 7–8 суткі хваробы, то цяпер у пацыентаў пацяжэнне стану медыкі рэгіструюць на 3–4 суткі, распавёў міністр.
У Беларусі цяпер уздым захворвання, сітуацыя сур'ёзная, вірус мутуе. Мы рэгіструем каронавірус у моладзі, дзяцей і цяжарных — у першую хвалю такіх пацыентаў было мала. Каб змагацца з гэтай хваробай, трэба вакцынавацца — гэта адзінае дакладнае рашэнне, — падкрэсліў Дзмітрый Піневіч.
Даследаванні паказваюць, што некаторыя людзі захворваюць пасля вакцынацыі, але пераносяць каронавірус значна лягчэй.
У рэанімацыях на ШВЛ ляжаць невакцынаваныя пацыенты. Вядома, як і пры любой вакцынацыі — ёсць людзі, якія ў сілу індывідуальных асаблівасцяў арганізма не рэагуюць на вакцыну. Але вакцынацыя накіравана ў першую чаргу на тое, каб скараціць колькасць смяротных выпадкаў. Асноўная частка пацыентаў пасля вакцынацыі хварэюць нашмат лягчэй. Зразумела, нават такая форма захворвання непрыемная, але прынамсі не такая небяспечная, што ўжо можна расцэньваць як вялікі плюс, — сказаў міністр.