Мінздароўя: за мінулыя суткі каронавірусам у Беларусі заразіліся 1979 чалавек
За суткі ў краіне зарэгістраваныя 1979 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 557
772 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 533 121 пацыент (1935 за
апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны
памерлі 4289 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З іх 14 — за апошнія
суткі.
За мінулыя суткі ў Беларусі выканалі 43 082 тэсты. Усяго ў
краіне праведзена 8 860 488 тэстаў.