У Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым. На якую суму могуць штрафаваць?
Масачны рэжым і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах сталі абавязковымі з 9 кастрычніка. Пастанова Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якая адназначна абавязвае насіць маскі ў грамадскіх месцах, афіцыйна апублікаваная.

Цяпер зʼявілася і істотнае змяненне: адказнасць за
невыкананне нормаў уводзіцца і для грамадзян, а не толькі для юрыдычных асоб.
Кантраляваць выкананне патрабаванняў будуць работнікі санстанцый
у партнёрстве з МУС і Мінтрансам.
У дакуменце не гаворыцца аб адказнасці за парушэнні. Выданне
Office
Lifeвысветліла,
якім можа быць штраф.
У КаАП ёсць артыкул 17.5 (парушэнне
санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, патрабаванняў абмежавальных
мерапрыемстваў і г. д.).
Такім чынам, фізасоба рызыкуе заплаціць штраф да 30 базавых
(цяпер гэта да 870 рублёў);
індывідуальны прадпрымальнік — да 200 базавых велічынь (да
5800 рублёў);
юрыдычная асоба — да 500 базавых (да 14 500 рублёў).
Паводле «Нашай Нівы».