Мінздароўя: за суткі ў Беларусі памерлі 18 чалавек з COVID-19. Гэта новы антырэкорд
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1992 пацыенты з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі зафіксавана 598 183 выпадкі захворвання.
![755861761112060.jpg 755861761112060.jpg](/img/v1/images/755861761112060.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне памерлі 4614 пацыентаў з каронавірусам. З іх за суткі памерлі 18 чалавек.
Усяго праведзена 9 593 750 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 37 713 даследаванняў.