Мінздароўя заявіла аб зніжэнні тэмпаў заражэння каронавірусам
Пра гэта распавядае Свабода.
![c6bca8f36d171a3982d38def7e12edb01ce45859.jpg c6bca8f36d171a3982d38def7e12edb01ce45859.jpg](/img/v1/images/c6bca8f36d171a3982d38def7e12edb01ce45859.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністэрства аховы здароўя сцвярджае, што ў Беларусі зніжаюцца тэмпы прыросту захворванняў на COVID-19. У той жа час час у суседніх краінах назіраецца ўсплеск распаўсюду каронавіруснай інфекцыі.
Паводле ведамства, другі тыдзень рэгіструецца нязначная, але тэндэнцыя па зніжэнне шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары.
Згодна са статыстыкай міністэрства, у трох абласцях эпідэміялагічная сітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з «ковіднага рэжыму».
Адзначаецца, што ўсе навукова-практычныя цэнтры і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб’ёме аказваюць планавую дапамогу.
Раней Міністэрства аховы здароўя ініцыявала пэўныя захады дзеля мінімізацыі распаўсюду каронавіруснай інфекцыі — абавязковы масачны рэжым аж да штрафных санкцый за невыкананне, прыпыненне планавых аперацый і г. д.
Аднак Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў ведамства за «гвалт і самадзейнасць», у выніку ўсе абмежаванні тэрмінова знялі.