З Саўміна сышлі два намеснікі міністра

Два намеснікі міністра пакінулі пасты. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова Саўміна №617 ад 29 кастрычніка.

screenshot_7.jpg

У ёй змешчана інфармацыя аб вызваленні ад пасады першага намесніка міністра замежных спраў Аляксандра Гур'янава і першага намесніка міністра юстыцыі Сяргея Задзірана. Абодва чыноўнікі звольненыя па пагадненні бакоў. Што паслужыла таму прычынай, невядома.

Таксама гэтай пастановай ад пасады першага намесніка міністра аховы здароўя вызвалена Алена Богдан. На мінулым тыдні стала вядома, што яна ўзначаліла Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама.

Паводле reform.by.