Мінздароўя: у Беларусі 1979 новых выпадкаў каронавіруса

Міністэрства аховы здароўя абвясціла пра 1979 новых выпадкаў COVID-19 за суткі. Усяго ж з пачатку пандэмія ўжо зарэгістравана 604 037 выпадкаў, піша прэс-служба ведамства.

image1170x530cropped_4.jpg

Выпісаныя за дзень 1927 чалавек. Ачунялымі лічацца 577 482 пацыенты.

За суткі памерлі 16 чалавек. Агульная колькасць смяротных зыходаў дасягнула 4662.

У краіне зрабілі 9,66 млн. тэстаў, з іх 9 548 — за суткі.

Працягваецца вакцынацыя. 2,911 млн. чалавек атрымалі першую дозу прышчэпкі, з іх 2,243 млн. паспелі цалкам завяршыць курс вакцынацыі.