Мінжылкамгас: запланаваны на 2011 год смеццекамбінат пад Віцебскам пабудуюць як толькі, дык адразу

Віцебскія сябры кампаніі «Народны кантроль» атрымалі чарговы і, пэўна, апошні, адказ з Міністэрства жыллёва – камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь за №03-26-15/С-1926 па запыце-скарзе ад імя 945 падпісантаў звароту наконт будаўніцтва смеццеперапрацоўчага камбінату пад Віцебскам, пабудова якога была запланавана на 2011 год.



tacciana_sieviaryniec.jpg

З адказу Мінжылкамгасу,па даручэнні Савета Міністраў РБ, калі коратка абагульніць грунтоўную справаздачу, вынікае: як толькі, дык адразу…
Як толькі знойдзецца інвестар (пералік інвестарскіх кампаній, якія чамусьці альбо завалілі справу, і ім быў дадзены ад варот паварот, альбо аніяк не хочуць укладаць грошы ў гэты праект); як толькі, галоўнае(!), Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця дасць крэдыт. Пра гэта, гаворыцца ў лісце, хадайнічае Віцебскі аблвыканкам.
А пакуль «канкрэтных прапаноў ад патэнцыйных інвестараў да цяперашнега часу не паступіла і крыніца фінансавання будаўніцтва не вызначана, у сувязі з чым канкрэтных тэрмінаў будаўніцтва смеццеперапрацоўчага прадпрыемства для Віцебска на ўвесь аб’ём адходаў, якія ўтвараюцца ў г. Віцебску, у дадзены момант назваць не прадстаўляецца магчымым».
«Замест «прадпрыемства» далей гаворка ідзе пра новы палігон. І вось калі будзе пабудаваны гэты новы палігон, зразумела, зачыніцца стары (у лісце тэрміны не названыя), той, што ўжо у межах гораду, той, які існуе з 1972 году і на які штодня звозіцца, па інфармацыі з ліста Мінжылкамгасу, амаль 707 тон смецця. Той, які з’яўляецца бомбай маруднага дзеяння для абласнога цэнтру. Але мільганула прывідная надзея: «Дадзены праект (палігон — аўт.) плануецца ўключыць ў інвестыцыйную праграму 2015 года. Аб’ёмы фінансавання і тэрміны будаўніцтва будуць вызначаны пасля фарміравання бюджэту вобласці на чарговы фінансавы год» (цытата). Ліст падпісаны міністрам А.В. Шорацам», — распавяла каардынатар віцебскага аргкамітэту БХД Таццяна Севярынец.
bchd.info