Місіс свету – 2014 ад Беларусі аказалася томскай прыгажуняй і жыхаркай Масквы
Марына Градская (Аляксейчык) у 2004 годзе стала Міс Томск, а ў 2005 – «віцэ-міс Сусвет-Расія». Пасля пераезду ў Маскву працавала мадэллю, тэлевядучай на каналах «Звезда» і «Рен-ТВ», спявачкай, здымалася ў серыялах.
Цяпер Марына кіруе агенцтвам арганізацыі мерапрыемстваў. З гонарам адзначае, што яе кліенты – Газпром і Лукойл.
У 2010 Марына выйшла замуж і праз год нарадзіла сына Данііла. У праграме Туты Ларсэн «Ад 0 да 5» Марыну Градскую прадставілі як маці-адзіночку.
На старонцы Марыны ў фэйсбуку месцам яе жыхарства пазначаная Масква.
svaboda.org