«Місіс свету-2014» аказалася самазванкай

Учора стала вядома, што пераможцай конкурсу «Місіс свету» стала Марына Аляксейчык, якая прадстаўляла Беларусь. Аднак беларусы ў здзіўленні  дзяўчына пастаянна жыве ў Расіі і на ўзнагароджанне выйшла не з беларускім, а з расійскім сцягам. Акрамя таго, афіцыйна прадстаўляць Беларусь яе ніхто не адпраўляў.



misis_svietu.jpg

Раней лёс Марыны быў звязаны з Томскам, дзе яна перамагла ў конкурсе «Міс Томск-2004». Потым дзяўчына заваявала тытул віцэ-міс на «Міс Свет-Расія». У нацыянальных конкурсах у Беларусі яна ніколі не прымала ўдзелу. А на конкурсе «Місіс Беларусь- 2014», які арганізоўваў тэлеканал ОНТ, перамагла зусім іншая ўдзельніца — Юлія Перагудава.
Чаму ж яна не паехала на конкурс у Штаты?
«Сёння гэта галоўнае пытанне да мяне, — адзначыла дзяўчына ў каментары «Радыё Свабода». — Проста не было ніякага афіцыйнага запрашэння для нашай краіны для ўдзелу ў такім мерапрыемстве. Пра гэты конкурс я даведалася сёння, калі мне пачалі тэлефанаваць і пытацца, чаму мяне там не было».
У інтэрнэце Марыну Аляксейчык ўжо назвалі самазванкай. Яна вучылася ў Томску ў прадзюсерскім цэнтры ARS-Альянс. Кіраўнік цэнтра Вера Алмаева кажа, што ў Томску Марына не была гадоў 10, жыла ў Маскве, а потым у Нью-Ёрку. Вера Алмаева мяркуе, што ў Марыны бацькі беларусы. Аднак пацвердзіць гэтую інфармацыю нідзе не атрымалася, бо імя Марыны Аляксейчык ў Беларусі нікому не вядома.
Конкурс «Місіс свету» заснаваны ў 1985 годзе, яго праводзілі ў самых розных краінах свету, у тым ліку тры разы запар у Расіі. У наступным годзе ён пройдзе ў Кітаі.
naviny.by