Міжнародны Дзень Салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Варшаве

Міжнародны Дзень Салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі адбудзецца ў Варшаве 4 жніўня. Дата 4 жніўня абраная для правядзення Міжнароднага Дня Салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі не выпадкова: 2 гады таму ў гэты дзень быў арыштаваны Алесь Бяляцкі – вядомы беларускі праваабаронца і кіраўнік праваабарончага цэнтра Вясна.



warshava_piket.jpg

«Мы перакананыя, што сітуацыя ў Беларусі з'яўляецца знакавай не толькі для Еўропы і Сярэдняй Азіі, але і для шмат якіх іншых краінаў, дзе актывісты пераследуюцца, а прадстаўнікі ўладаў адчуваюць сябе непадкантрольнымі і беспакаранымі», - адзначаюць арганізатары Міжнароднага Дня Салідарнасці.
Прадстаўнікі беларускіх і польскіх арганізацый запланавалі шэраг мерапрыемстваў у межах Міжнароднага Дня Салідарнасці. Уваход вольны.

 

4 жніўня


12.00: Пікет у цэнтры Варшавы (Krakowskie Przedmieście, перад уваходам на Замкавы пляц)
15.00: Дэбаты аб становішчы грамадзянскай супольнасці і палітычных вязьняў у Беларусі. У сустрэчы прымуць удзел: Наталля Радзіна, галоўны рэдактар charter97.org, Зміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь, Марэк Мігальскі, еўрадэпутат (Беларускі дом, ul. Wiejska 13/3)
18:00: Дэбаты – "Беларусь: мастацтва, культура, грамадства". У дэбатах прымуць ўдзел: Міхаіл Патоцкі („Dziennik Gazeta Prawna”, аўтар блога „Białoruś Błękitnooka”) і Іна Рэут (беларускі мастацтвазнаўца). (Klubokawiarnia Solec, ul. Solec 44) 
19:00: Джазавы канцэрт вакалісткі, Крысціны Гедзік, якая будзе выконваць серыю з васьмі песень у джаз-фольк аранжыроўцы. (Klubokawiarnia Solec, ul. Solec 44)

 

З 31 ліпеня па 4 жніўня


12:00-19:00 Марафон пісання лістоў палітвязням (Беларускі дом, ul. Wiejska 13/3)
Да арганізацыі Міжнароднага Дня Салідарнасці ў Варшаве далучыліся Бюро Марэка Мігальскага, Фонд імя Стэфана Баторага, Хельсінскі Фонд па правах чалавека (Варшава), Еўрапейская Беларусь, кампанія "Разам для Беларусі", Беларускі Інфармацыйны Дом, Ініцыятыва "Вольная Беларусь", Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю і Беларускі Дом у Варшаве. Horyzont, POLIS, Фундацыя Вольнасці і Дэмакратыі. Летась акцыі, прысвечаныя Міжнароднаму Дню Салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю, адбыліся ў 18 краінах свету. 
Больш інфармацыі на тэму – http://by.soli-day.org/en, Twitter - https://twitter.com/soli_days, Facebook - http://www.facebook.com/groups/368867776513480/