Міжнародны прафсаюзнік: Лукашэнка дамагаецца эканамічных санкцый

Дырэктар Дэпартамэнту па правах чалавека і прафсаюзаў Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Стывен Бенедыкт пракаментаваў дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі «Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці».



aea13b73_a843_4dd4_863a_6cc6f959aa54_w640_r1_s.jpg

Прадпрыемства "Барысаўдрэў"

Стывен Бенедыкт сказаў: «Мы лічым, што гэта наўпроставае і абсалютнае парушэнне самых фундаментальных прынцыпаў і правоў працоўных. Існуе канвенцыя Міжнароднай арганізацыі працы, у якой ясна выкладзеныя гэтыя правы, і спадар Лукашэнка цалкам адмаўляе ў гэтых правах і ігнаруе парады, якія ён неаднаразова атрымоўваў (ад міжнародных арганізацый)».
Сярод асноўных пунктаў дэкрэту наступныя:
Датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.
У выпадку парушэння работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і здавальнення «за вінаватыя дзеянні» сума атрыманай імі за перыяд працы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртанню.
Гаворачы пра магчымую рэакцыю Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў на дэкрэт Лукашэнкі, Стывен Бенедыкт заявіў:
«З цягам часу Лукашэнку і ягоны ўрад зноў папросяць абгрунтаваць, што яны робяць, і ў нейкі момант праз Міжнародную арганізацыю працы будуць зробленыя дадатковыя крокі, каб арганізаваць дадатковы ціск, уключна з эканамічнымі санкцыямі. Выглядае, што ён менавіта гэтага дамагаецца».

Радыё Свабода