«Міжнародныя адносіны» і «журналістыка» — самыя папулярныя спецыяльнасці ў абітурыентаў
Прахадны бал у БДУ на спецыяльнасць «міжнародныя адносіны» склаў 378 балаў, «міжнароднае права» — 383 балы, «журналістыка» — 382 балы.
У ліку недахопаў цяперашняй прыёмнай кампаніі — недахопы ў даведніках, выдадзеных у дапамогу абітурыенту, а таксама змены кантрольных лічбаў прыёму некаторымі ВНУ, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.
Качанава адзначыла, што быў створаны 51 пункт для праходжання цэнтралізаванага тэставання, удзел у якім у гэтым годзе ўзялі больш за 90 тыс. чалавек. Студэнтамі ВНУ сталі 56,5 тыс., з іх каля 27 тыс. паступілі на бюджэтныя месцы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
У сваю чаргу міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы ў гэтым годзе выпускнікі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў здалі лепш выпускнікоў школ, — адсеў абітурыентаў, якія не набралі неабходнага мінімуму балаў, сярод гэтай катэгорыі ў працэнтных суадносінах апынуўся ніжэй , чым сярод учорашніх школьнікаў. Жураўкоў выказаў здагадку, што гэта звязана ў тым ліку і з тым, што выпускнікі ССНУ ўжо маюць уяўленне аб будучай прафесіі і, адпаведна, мацней матываваныя на далейшае навучанне.
Таксама ён паведаміў, што да 2017 года ў сістэме прыёму ў ВНУ Беларусі могуць адбыцца некаторыя змены. Так, адна з прапаноў — дазволіць абітурыентам падаваць дакументы для паступлення на роднасныя спецыяльнасці ў розныя універсітэты.