Мядзведзеў адмовіўся выконваць патрабаванні мітынгу на Балотнай, але абяцае заняцца парушэннямі
На наступны дзень пасля найбуйнейшага ў гісторыі Расіі мітынгу супраць парушэнняў на выбарах у Дзярждуму прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў сказаў, што не згодзен ні з лозунгамі, ні з
патрабаваннямі мітынгоўцаў.
"Я не згодны ні з лозунгамі, ні з заявамі, што прагучалі на мітынгах" — напісаў Мядзведзеў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Паводле Канстытуцыі грамадзяне Расіі маюць свабоду слова і свабоду сходаў. Людзі маюць права выказваць сваю пазіцыю, што яны ўчора і зрабілі. Добра, што ўсё прайшло ў рамках закона",
— сказаў Мядзведзеў.
Удзельнікі мітынгу на Балотнай вызначылі пяць патрабаванняў уладам: адстаўка кіраўніка ЦВК Уладзіміра Чурава і расследаванне яго дзейнасці, адмена вынікаў мінулых парламенцкіх выбараў, прызначэнне
новых сумленных выбараў, расследаванне ўсіх фактаў фальсіфікацыі вынікаў выбараў на кожным асобным участку, і змяненне закона аб рэгістрацыі палітычных партый, што дазволіць зарэгістраваць усе
апазіцыйныя партыі.
Мядзведзеў пры гэтым адзначыў, што, нягледзячы на тое, што ён не згодны з гэтымі патрабаваннямі, "тым не менш было дадзена даручэнне праверыць усе паведамленні з выбарных участкаў, якія
датычацца выканання заканадаўства аб выбарах».
Паводле расійскай прэсы