Меркель: ЕС можа ўвесці санкцыі супраць Расіі ўжо 17 сакавіка
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель папярэдзіла Расію пра трохузроўневы план санкцый ад Еўрасаюза, калі краіна не адмовіцца ад ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны.
AFP
Пра гэта яна сказала, выступаючы ў чацвер у парламенце. Канцлер заклікала да перамоваў з мэтай вырашыць канфлікт.
«Калі Расія будзе не гатова ўнесці свой уклад у паслабленне крызісу, то Еўрасаюз запусціць у дзеянне трохступеньчаты план прымянення санкцый», — сказала Меркель.
«Калі перамовы не прынясуць вынікаў і будуць выкарыстаныя для зацягвання часу, міністры замежных спраў краін ЕС 17 сакавіка пяройдуць да другой фазы, у прыватнасці, блакаванне рахункаў і адмовы ў візах.
Канцлер адзначыла, што працяг Расіяй курсу, які праводзіць яна праводзіць цяпер, будзе катастрофай не толькі для Украіны.
«Гэта можа закрануць усе адносіны ЕС з Расіяй і жудасна адаб'ецца на самой Расіі і эканамічна і палітычна», — падкрэсліла Меркель.
Канцлер заклікала зрабіць высновы з гісторыі і вырашаць канфлікты па крытэрах 21 стагоддзя — мірна і дыпламатычна.