Імёны Свабоды для Беларусі

Былыя прэзідэнты ЗША і Чэхіі, міністры замежных справаў, лідары грамадскіх арганізацый і дысідэнты з усяго свету зачытаюць імёны беларусаў, кінутых у турмы пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

У Навагоднюю Ноч у эфіры радыё “Свабода будуць зачытаныя ўсе 700 імёнаў тых выбарцаў, у тым ліку пяці кандыдатаў у прэзідэнты, якіх збілі, арыштавалі, аштрафавалі і заключылі ў турмы за тое, што яны патрабавалі свабодных выбараў.

34306d99c63613fad5b2a140398c0420.jpg

Толькі імёны, нічога больш – самыя важныя словы для любога чалавека – сігнал, што на яго не забыліся, што кожная асоба мае значэнне. 
Свае галасы дадалі былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел і экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш, расійскія дысідэнты Елена Бонер, Уладзімір Букоўскі, Сяргей Кавалёў, былы прэмьер-міністр Польшчы Лешэк Бальцэровіч, былы Дзяржаўны сакратар ЗША Кандаліза Райс, міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг, прэзідэнт NED Карл Гершман, выканаўчы дырэктар Фрыдам Хаўз Дэвід Крэмер, прэзідэнт Радыё “Свабода Джэф Гэдмін, дэпутаты Еўрапейскага парламенту, мастакі, пісьменнікі, музыканты.
Чытанні салідарнасці будуць транслявацца на кароткіх і сярэдніх хвалях, спадарожніку і  ў Інтэрнэце на www.svaboda.org з 18:00 гадзін 31 снежня да 08:00 гадзін 1 студзеня (час Менскі).