Моханавічы. Новая мыш. Спорава
Моханавічы. Чарговыя крыжы
Моханавічы. Чарговыя крыжы
У нядзелю ва ўрочышчы Крыжы, што непадалёк ад вёскі Мохавічы, адбудзецца чарговае ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года, якія загінулі ў бойцы з расійскімі рэгулярнымі войскамі. Магілы загінулых
паўстанцаў былі адшуканы 16 гадоў таму. І з гэтага часу напрыканцы ліпеня тут адбываецца набажэнства. Ужо каторы год запар лідскі райвыканкам дае афіцыйны дазвол на яго правядзенне. Не прамінаюць
прысутнічаць на ім акрамя мясцовых дэмакратычных актывістаў і тутэйшых жыхароў чыноўнікі, у тым ліку кіраўнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама. У гэты дзень сюды наведваюцца таксама прадстаўнікі
грамадскіх арганізацый і палітычных партый іншых рэгіёнаў Беларусі. У гэты раз прысутнічаць на імпрэзе выказалі намер некалькі палітычных асобаў, што пажадалі быць кандыдатамі на пасаду прэзідэнта на
будучых выбарах.
Новая мыш. Вяртанне да каранёў
На мінулым тыдні адбылося адкрыццё фотавыставы. Яна прысвечана 615-годдзю вёскі Новая Мыш, што на Брэстчыне. Мерапрыемства прайшло ў мясцовай бібліятэцы. Яго арганізатарам выступіла краязнаўца Ірына
Тамарава. Неўзабаве намаганнямі Ірыны Тамаравай і яе паплечнікаў з’явіцца сайт фотамузея “Новая Мыш.
Спорава. Жартаваць дык жартаваць
Новы цэнтр смеху і гумару з’явіўся на Беларусі. Яго арганізавалі ў мінулыя выходныя “жартаўнікі, што сабраліся на фестываль. Усіх гасцей і гледачоў чакала сустрэча з
самымі вясёлымі, кемлівымі ды неардынарнымі людзьмі не толькі з вобласці, але прадстаўнікамі з Любані, Валожына, Аўцюкоў, Украіны і Польшчы. Праграма свята была вельмі разнастайнай і арыгінальнай.
Вынікі фестывалю прайшлі пад назвай “Падбіццё бабак, а ўручэнне ўзнагарод — “І смех і слёзы.
Падрыхтаваў Язэп Палубятка