Моладзь жадае ведаць
- Грамадства
- 18-01-2009
Недзяржаўныя моладзевыя структуры жадаюць узяць удзел у абмеркаванні законапраекта «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі», які паступіў у парламент. Пра гэта
лідэры розных недзяржаўных моладзевых структур заявілі падчас «круглага стала», які адбыўся ў Мінску ў мінулыя выходныя.
лідэры розных недзяржаўных моладзевых структур заявілі падчас «круглага стала», які адбыўся ў Мінску ў мінулыя выходныя.
Недзяржаўныя моладзевыя структуры жадаюць узяць удзел у абмеркаванні законапраекта «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі», які паступіў у парламент. Пра гэта
лідэры розных недзяржаўных моладзевых структур заявілі падчас «круглага стала», які адбыўся ў Мінску ў мінулыя выходныя.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі «Маладыя дэмакраты», а ўдзельнікамі былі прадстаўнікі арганізацый
«Малады фронт», «Моладзь БНФ», ЛКСМБ, «Ініцыятыва», «Задзіночанне беларускіх студэнтаў», «Маладая Беларусь»,
Студэнцкая Рада, «Еўрапейскі моладзевы парламент», а таксама сябры Беларускага Хельсінскага камітэта.
Пра тое, што законапраект, які датычыць моладзі, ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў, па словах аднаго з лідэраў «Маладых дэмакратаў» Міхаіла Пашкевіча, стала вядома з
кароткага паведамлення ў дзяржаўным інфармацыйным агенцтве БЕЛТА ў канцы мінулага года. Як высветлілася, фармальна змест дакумента быў даведзены толькі да ведама афіцыйных моладзевых структур
— БРСМ, піянерскай і скаўцкай арганізацый. Недзяржаўныя моладзевыя структуры нават не ведалі пра існаванне такога законапраекта.
Як адзначыў Міхаіл Пашкевіч, за апошні тыдзень на ўсе яго спробы датэлефанавацца да Палаты прадстаўнікоў і атрымаць копію законапраекта ён чуў толькі адмоўныя адказы. Спроба знайсці тэкст
законапраекта на афіцыйных парталах, куды адсылалі актывістаў, скончыліся безвынікова. «Самае цікавае, што нават метадыст апарату Палаты прадстаўнікоў кажа, што ў іх копія законапраекта
толькі адна ў папяровым выглядзе, і нікому яны яе не пакажуць», — абураецца Міхаіл Пашкевіч.
Па словах даследчыцы медыяпраектаў, магістра грамадскай палітыкі Ірыны Віданавай, сёння варта прыцягнуць да абмеркавання законапраекта не толькі ўжо арганізаваныя моладзевыя структуры, але і
проста маладых людзей. Калі думаць пра нейкае дзеянне ў сувязі з гэтым законам, то вельмі важна патрабаваць публічнасці, лічыць Ірына Віданава. «Пасыл, на мой погляд, можа быць вельмі
просты: тое, чаго моладзь адназначна вельмі не любіць, гэта калі ёй дакладна ўказваюць, як жыць і што рабіць. І вось тут мы маглі б сказаць маладзёнам: за цябе ізноў хтосьці вырашае, як табе жыць і
што рабіць», — падкрэсліла эксперт.
Што да саміх дэмакратычных моладзевых структур, то, на думку аналітыка Ліберальнага клуба, сябра групы маладых экспертаў у супрацоўніцтве з Навукова-даследчым цэнтрам Мізеса Яўгена Прэйгермана,
сёння ім таксама трэба мяняць тактыку: максімум актыўнасці ў тых сферах, у якіх яны маюць пэўную кампетэнцыю, менш радыкалізму ва ўсіх іх дзеяннях. На думку Яўгена Прэйгермана, радыкалізм выглядае
жахліва для людзей, якія толькі пачынаюць асэнсоўваць тое, што здараецца ў грамадстве. «А калі мы станем менш радыкальнымі, ва ўмовах сённяшняга становішча, у нас ёсць магчымасць стаць
публічнымі», — лічыць маладзён.
Як абгрунтаваў сваё меркаванне малады ліберал, «хочуць тыя людзі, якія зараз знаходзяцца пры ўладзе, ці не, але ёсць пэўныя чыннікі, якія падштурхоўваюць іх да таго, каб слухаць нас і
рабіць тое, што больш-менш не тычыцца такіх ужо выключна палітычных аспектаў, але ж для нас важна».
Прадстаўнік «Маладых дэмакратаў» Фёдар Масленнікаў нагадаў, што сёння ў дзяржаве рэалізуецца афіцыйная праграма «Моладзь Беларусі», якая, на думку актывіста,
мае дэкларатыўны характар. Гэта праграма, як у ёй запісана, павінна падвышаць прэстыж атрымання адукацыі, там прадугледжаны праца з кадрамі па падвышэнню якасці адукацыі, выхаванне
грамадзяніна-патрыёта, паляпшэнне ўмоваў працаўладкавання, удзел у сацыяльна-эканамічным жыцці краіны, дапамога маладым сем’ям і гэтак далей. «У прынцыпе, банальны набор слоў, які
мы ўсе чулі і добра ведаем», — сказаў актывіст.
Фёдар Масленікаў упэўнены, што прынцып, калі дзяржава распрацоўвае законапраект, а потым працуе на ўзроўні суб’екта кіравання ў дачыненні да моладзі, не ёсць самым лепшым дыялогам.
«Тут трэба стварыць яшчэ і адваротную сувязь, і было б пажадана, каб моладзь магла хаця б ускосна ўдзельнічаць у распрацоўцы такіх законапраектаў», — мяркуе актывіст
«Маладых дэмакратаў».
Як адзначыў лідэр салігорскіх маладафронтаўцаў Іван Шыла, «другі шлях, які, на жаль, зараз вельмі папулярны — гэта ліць еўрапейскія слёзы і ўплываць канкрэтна на дыпламатаў,
якія гэтыя пытанні ўздымаюць у кулуарных перамовах з рэжымам Лукашэнкі, і толькі такім чынам мы можам у парадак дня, які абмяркоўваецца з той жа намесніцай кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталляй
Пяткевіч, унесці нашы прапановы».
Як бы тое ні было, прадстаўнікі моладзевых арганізацый вырашылі з дапамогаю прафесійных юрыстаў (напрыклад, з БХК) дабіцца атрымання тэксту законапраекта, абмеркаваць яго ў сваіх структурах і
сабрацца праз два тыдні, каб вырашыць, што рабіць далей.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: