«Можа, ініцыятыва асобнай школы». Вучняў апытваюць, ці хацелі б яны не мець заданняў па беларускай мове

Па інтэрнэце гуляе фота меркаванага апытання школьніка ў адной са школаў, пытанні датычаць беларускай мовы і выклікаюць здзіўленне, паведамляе «Наша Ніва».

2021_01_29151243_ak0s1.jpg


«Падабаецца вам на ўроках беларускай мовы або не вельмі?», «Ты хацеў бы, каб не задавалі заданняў па беларускай мове і літаратуры?», «Табе падаецца, калі адмяняюць урокі па беларускай мове і літаратуры?» — такія пытанні ў анкеце.

У Міністэрстве адукацыі запэўніваюць, што калі анкетаванне сапраўднае, то не мае цэнтралізаванага характару.

«Мы разбіраемся, адкуль узялася гэтая анкета, можа быць, гэта ініцыятыва асобнай школы», — сказала афіцыйны прадстаўнік Мінадукацыі Юлія Высоцкая.