МУС Кыргызстана: у Беларусі хаваецца 50 паплечнікаў Бакіева
Па дадзеных праваахоўных органаў Кыргызстана, на тэрыторыі Беларусі хаваецца ад кыргызскага правасуддзя каля 50 чалавек. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве ўнутраных спраў сярэднеазіяцкай рэспублікі.

У сувязі з гэтым намесніца генпракурора КР Людміла Усманава выехалі ў Мінск для наладжвання ўзаемадзеяння з беларускімі праваахоўнікамі ў вышуку, затрыманні і экстрадыцыі злачынных элементаў.
Мэта паездкі — дамагацца вяртання гэтых асоб на радзіму для прыцягнення да адказнасці, заявілі ў МУС Кыргызстана.
Як паведамляў “Тэлеграф”, былы прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў, які атрымаў беларускае грамадзянства, завочна прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, яго брат Жаныбек — да пажыццёвага зняволення.
Між тым Генпракуратура Беларусі адмовілася выдаваць іх праваахоўным органам Кыргызстана.