Музыку-палітвязня Пятра Марчанку перавялі ў віцебскі СІЗА
Палітзняволенага ўдзельніка гурта «IRDORATH» Пятра Марчанку перавялі ў віцебскі СІЗА, паведамляюць праваабаронцы
Музыку абвінавацілі паводле ч.1 і 2 арт. 342 КК («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях»). За кратамі іх утрымліваюць ужо больш за паўгода. 28 снежня 2021 года Пятру прысудзілі 1 год і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
На пачатку лютага Пятра Марчанку перавялі з «Валадаркі» ў віцебскі СІЗА-2.
Пісаць музыку лісты можна на адрас: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Пятру Пятровічу Марчанку