«Мы хочам памаліцца аб тым, каб свет стаў лепшым»
Што адбываецца на беларуска-украінскай мяжы?
Каля тысячы габрэяў-хасідаў затрымаліся ў гэтыя дні на беларуска-ўкраінскай мяжы паміж пунктамі пропуску "Новая Гута" і "Новыя Ярылавічы". Яшчэ сотні — у Іванаўскім раёне. Іх з-за закрытых межаў не пускае Украіна. Але хасіды запэўніваюць, што будуць стаяць да канца. Памром, кажуць, але прыйдзем ва Умань да нашага цадзіка.
Кожны год яны здзяйснялі ў верасні паломніцтва ва ўкраінскі горад Умань, дзе знаходзіцца магіла заснавальніка брацлаўскага хасідызму цадзіка Нахмана, а ў гэтым годзе іх не пускаюць.
Што адбывалася ў гэтыя суткі на беларуска-ўкраінскай мяжы, глядзіце ў фотарэпартажы TUT.BY.