«Мы шануем свабоду слова». «Euronews» пракаментаваў спыненне вяшчання ў Беларусі
12 красавіка стала вядома, што Мінінфарм не працягнуў дазвол на трансляцыю тэлеканала «Euronews» на тэрыторыі Беларусі. Замест Еўрапейскага канала вяшчанне пачне тэлеканал «Перамога». Гэта тэлеканал расійскай вытворчасці, у эфіры якога паказваюць фільмы пра вайну, серыялы і класіку савецкага кіно.З нагоды адключэння ад Беларусі «Eurоnews» выступіў з адмысловай заявай на сваёй старонцы ў інтэрнэце.
— Мы глыбока
шкадуем аб прынятым уладамі Беларусі рашэнні прыпыніць з 12 красавіка 2021 года
вяшчанне тэлеканала «Euronews» на тэрыторыі гэтай краіны, — гаворыцца ў заяве. — Нас не апавясцілі ні пра гэтае рашэнне, ні пра яго прычыны — пра яго мы, як і нашы гледачы, даведаліся ў
панядзелак раніцай са СМІ.
«Euronews»
ганарыцца тым, што прызнаны ва ўсім свеце як незалежны сродак масавай
інфармацыі, які прадстаўляе заснаваныя выключна на фактах і бесстароннасці
навіны як на рускай, так і на ўсіх іншых мовах. На працягу амаль трох
дзесяцігоддзяў наша місія заключаецца ў тым, каб даць людзям магчымасць фармаваць
ўласнае меркаванне, прапаноўваючы розныя пункты гледжання.
«Euronews»
даражыць свабодай слова і зробіць усё магчымае для таго, каб яго аўдыторыя ў
Беларусі вельмі хутка зноў атрымала доступ да тэлевізійнай версіі канала з яго
адметнымі рысамі аб'ектыўнай і якаснай журналістыкі.
А пакуль
нашы гледачы могуць працягваць сачыць за навінамі «Euronews» на нашых лічбавых
платформах.