Таццяна Каравянкова на прэс-канферэнцыі ў МЗС: Раман, проста трымайцеся, проста перажывіце гэта

МЗС Беларусі праводзіць анлайн прэс-канферэнцыю з нагоды сітуацыі з Ryanair. Сярод удзельнікаў — Раман Пратасевіч. Таксама заяўлены тэмы: незаконная міграцыя праз беларуска-літоўскую мяжу, высылка сябраў Саюза палякаў. 


Але праз нейкі час пасля пачатку мерапрыемства брыфінг сталі масава пакідаць каля паловы замежных дыпламатаў пакінулі мерапрыемства.  Таксама прэс-канферэнцыю пакінулі журналісты. Вядома, што сышлі як мінімум 10 журналістаў. Нямецкая хваля таксама паведамляе, журналіст ВВС Джон Фішар напісаў у твітары, што не збіраецца ўдзельнічаць у брыфінгу, бо Раман Пратасевіч знаходзіцца там пад прымусам.

photo_2021_06_14_16_26_23.jpg


Кіраўнік СК Дзмітрый Гора паведаміў, што Раман Пратасевіч абвінавачваецца па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх";
  • арт. 293 "Масавыя беспарадкі";
  • арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".


Соф'я Сапега была затрыманая па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства прадугледжанага 342 артыкулам КК (удзел у масавых беспарадках), таксама яна была прыцягнутая ў якасці абвінавачванай па іншай крымінальнай справе, якая расследуецца па частцы 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы).
Падчас прэс-канферэнцыі ў МЗС Раман Пратасевіч спытаўся ў прысутных журналістаў, ці вераць яны яму.
«Раман, я вам шчыра спачуваю. Вам шчыра спачуваюць многія вашы калегі ў Беларусі. Я магу ўявіць, што з вамі маглі зрабіць. І ніводнаму вашаму слову я не веру. Проста трымайцеся, проста перажывіце гэта», — сказала Пратасевічу журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова.