МЗС пакуль не акрэдытавала ніводнага журналіста Еўрарадыё
Як паведамлялася раней, з 2 кастрычніка былі ануляваныя акрэдытацыі абсалютна ўсіх замежных журналістаў у Беларусі. 5 кастрычніка МЗС апублікавала новыя правілы акрэдытацыі і пачало прыём заявак. Заяўкі на часовую акрэдытацыю ведамства абяцала разгледзець на працягу 5 дзён.

Міністэрства замежных спраў Беларусі / Еўрарадыё
І хаця 5 дзён пасля падачы заявак Еўрарадыё прайшлі, афіцыйнага адказу з МЗС супрацоўнікі радыё пакуль што не атрымалі. У МЗС паведамілі, што тэрмін разгляду працягнуты, а паперу пра гэта радыё атрымае ў бліжэйшы час.
7 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз казаў, што ведамства атрымала больш за 70 заявак ад 15 замежных СМІ.
Першыя акрэдытацыі замежным журналістам МЗС выдала ў пятніцу, 9 кастрычніка.
Паводле Еўрарадыё