МЗС: адкліканне паслоў ЕС верне сітуацыю ў канструктыўнае рэчышча
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных лічыць, што адкліканне амбасадараў ЕС можа палепшыць адносіны паміж Беларуссю і ЕС. "Калі паслы ў ходзе кансультацый здолеюць растлумачыць ў сваіх сталіцах бесперспектыўнасць палітыкі санкцый і ціску, то гэта будзе насіць пазітыўны характар. У гэтым кантэксце іх паездка можа спрыяць вяртанню сітуацыі ў рэчышча канструктыўнага дыялогу, што і прапануе беларускі бок", — сказаў ён.

Як паведамляў “Тэлеграф, МЗС адклікаў для кансультацый у Мінск пастаянную прадстаўніцу Беларусі пры Еўрасаюзе і пасла Беларусі ў Польшчы ў сувязі з пашырэннем санкцыяў ЕС. Кіраўніку прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і амбасадару Польшчы таксама прапанавана выехаць у свае сталіцы для кансультацый, паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
У адказ краіны-сябры Еўрапейскага саюза дасягнулі дамоўленасці наконт адклiкання сваіх паслоў з Беларусі.
Па матэрыялах БелТА, “Тэлеграф