
«Яны разглядаюцца бакамі, і спадзяемся, што ў хуткім часе атрымаем адказ ад нашых еўрапейскіх партнёраў, спадзяемся, адказ будзе станоўчым» — сказаў Мірончык. Ён падкрэсліў, што пазіцыя Беларусі застаецца нязменнай: беларускія грамадзяне павінны мець такія ж умовы атрымання шэнгенскіх візаў, як і грамадзяне іншых краін Усходняга партнёрства.
Разам з тым, адзначыў Мірончык, МЗС Беларусі устрымліваецца «ад публічнага разгляду тых канкрэтных прапаноў, якія з’яўляюцца прадметам дыпламатычных перамоваў. Мы працуем за сталом перамоваў, а не карыстаемся так званай мегафоннай дыпламатыяй».
Між тым, як паведамляла БелаПАН крыніца ў Еўракамісіі, блізкая да перамоўнага працэсу, прапановы беларускага МЗС звычайных грамадзяназ не тычацца. У чэрвені з боку Беларусі прагучала прапанова дазволіць дыпламатам і членам афіцыйных дэлегацый падчас візітаў наведваць ЕС па дыпламатычных пашпартах.
«Цяпер у выпадку запрашэння на сустрэчу беларускія дыпламаты павінны таксама атрымаць візу. Прапануецца дазволіць ім ўезд па дыпламатычным пашпарце », — адзначаў прадстаўнік Еўракамісіі.
У той жа час суразмоўца падкрэсліў, што цяперашні мандат на правядзенне з Беларуссю перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму, выдадзены ў 2012 годзе, не дазваляе абмяркоўваць пытанні адносна спрашчэння ўезду ў ЕС беларускіх грамадзян па дыпламатычных пашпартах.
Крыніца БелаПАН тады звярнула ўвагу, што рашэнне па гэтым пытанні «будзе прымацца з улікам развіцця сітуацыі ў краіне і ацэнкі змяненняў, калі такія будуць».