Больш чым палова расіянаў занепакоеная санкцыямі Захада

Колькасць занепакоеных санкцыямі расіянаў вырасла з мая на 21%. У маі асцерагаліся фінансавага крызісу з-за санкцый Захаду толькі 31% расійцаў, у кастрычніку — ужо 52%. 



sanks_box.jpg

Расійцы сталі значна болей баяцца за стан фінансавай сістэмы краіны пасля ўвядзення Захадам шэрагу санкцый. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Нацыянальнага агенцтва фінансавых даследаванняў (НАФД), праведзенага ў кастрычніку 2014 года, паведамляе zn.ua.

Калі ў траўні толькі 31% расійцаў сумняваліся ў стабільнасці эканомікі і ва ўстойлівасці фінансавай сістэмы, то ў кастрычніку больш за палову расійцаў (52%) паведамілі, што санкцыі краін Захаду негатыўным чынам ўплываюць на фінансавую сістэму краіны, правакуючы фінансавы крызіс у Расіі.

У найбольшай ступені асцерагаюцца крызісу жыхары сталіцы: дзве траціны масквічоў (69%) упэўненыя, што санкцыі Захаду могуць нанесці сур’ёзны ўрон фінансавай стабільнасці Расіі. Жыхары Паўночна-Заходняга (45%) і Сібірскага (61%) федэральных акругаў таксама сур’ёзна занепакоеныя дзеяннямі замежных партнёраў у дачыненні да Расіі.

Большасць расійцаў (70%) ніяк не змянілі свае спажывецкія звычкі з-за бягучай эканамічнай сітуацыі (61% сярод масквічоў). Тым не менш, кожны дзесяты (11%) апытаны стаў купляць больш танныя прадукты/маркі прадуктаў і практычна столькі ж (9%) скарацілі аб’ём пакупак.

Усерасійскае апытанне НАФД праведзена ў кастрычніку 2014 года. Апытана 1.600 чалавек у 140 населеных пунктах у 42 рэгіёнах Расіі. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.