МЗС Ізраіля: прынята прынцыповае рашэнне захаваць прадстаўніцтва Ізраіля ў Беларусі
Прадстаўніцтва Ізраіля ў Беларусі не будуць закрываць. У прэс-службе МЗС Ізраіля паведамілі, што прынята прынцыповае рашэнне захаваць прадстаўніцтва Ізраіля ў Мінску, але пакуль невядома, у якім менавіта фармаце і складзе яно будзе працаваць.
Прапрацоўваюцца розныя варыянты: можа быць гэта будзе консульства або група дыпламатаў, якія дзейнічаюць у рамках культурнай місіi, адзначылі ў ізраільскім МЗС, дадаўшы, што гэта будзе вырашана ў самы бліжэйшы час.
Пра тое, што пасольства Ізраіля ў Мінску можа быць закрыта, паведамлялася ў жніўні 2015 года, адразу пасля таго, як Ізраіль зацвердзіў адмену віз з Беларуссю (26 лістапада мінулага года бязвізавы рэжым уступіў у сілу).
Інфармацыю пра тое, што Ізраіль плануе захаваць дыппрадстаўніцтва ў Беларусі, пацвердзіла і часовы павераны ў справах амбасады Ізраіля ў Беларусі Юлія Рачынская-Співакова.
Паводле яе слоў, было афіцыйна агучана, што ў міністра абсорбцыі Ізраіля спадара Зеэва Элькіна была сустрэча з прэм’ер-міністрам, і прэм’ер Біньямін Нетаньяху паведаміў яму пра сваё рашэнне не зачыняць пасольства Ізраіля ў Беларусі.
“Мы яшчэ афіцыйна не праінфармавалі аб гэтым нашых беларускіх калег, што звычайна адбываецца Але заяву ёсць”, — дадала часовы павераны ў справах амбасады Ізраіля ў Беларусі.
Раней Савет рабінаў Еўропы звярнуўся з лістом да прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаніягу.
Аўтары ліста адзначаюць, што закрыццё амбасады ў Беларусі негатыўна паўплывае на габрэйскую супольнасць і мясцовыя габрэі перастануць атрымліваць дапамогу для сваіх супольных інстытутаў.
У Беларусі знаходзіцца трэцяя па колькасці габрэйская абшчына у краінах былога СССР (у Мінску каля 20 тыс. габрэяў, у астатніх гарадах — больш за 26 тыс).
Паводле: krynica.info