Спецпрадстаўнік ЕС Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з Паўлам Севярынцам

Спецпрадстаўнік ЕС Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з Паўлам Севярынцам



1457675181_1035821179.jpg

Спецпрадстаўнік ЕС па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся 10 сакавіка у Менску з сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам.

Маё пасланне тычылася таго, што становішча ў Беларусі за месяцы пацяплення стасункаў з ЕС не надта змянілася, — распавёў Павел Севярынец прэс-службе БХД. — Яскравы прыклад — ціск на сябраў партыі і чарговая, ужо шостая, адмова ў рэгістрацыі. Перадаў спадару спецпрадстаўніку адпаведныя дакументы.

Нагадаем, Стаўрас Ламбрынідзіс прыбыў у Менск для сустрэчаў як з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, так і грамадзянскай супольнасці.

Паводле: bchd.info