На 100 працоўных беларусаў прыпадае 75 пенсіянераў
1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылых людзей. На пачатак 2017 года ў Беларусі пражывала 2 403 488 чалавек, старэйшых за працаздольны ўзрост (мужчын — 706 456 чалавек, жанчын — 1 697 032). Доля насельніцтва пенсіянераў складае 25,3% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.
У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН, насельніцтва лічыцца старым, калі доля асобаў, старэйшых за 65 гадоў, складае 7% і больш. У Беларусі старэйшых за 65 гадоў — 14,7% ад агульнай колькасці насельніцтва.
Паводле дэмаграфічных прагнозаў, распрацаваных у 2017 годзе НДЭІ Міністэрства эканомікі, меркаваная колькасць насельніцтва, старэйшага за працаздольны ўзрост, да 2035 года будзе складаць 27,7%. Вынік —павялічыцца паказчык нагрузкі на працаздольнае насельніцтва, які да 2035 году, па прагнозах, дасягне ўзроўню 797 чалавек на 1 000 працаздольнага ўзросту. У 2015 годзе каэфіцыент дэмаграфічнай нагрузкі складаў 727 чалавек, у 2016 — 750 чалавек.
На 1 верасня 2017 года ў Беларусі пражывала 400 чалавек, якія дасягнулі 100-гадовага ўзросту, з іх 39 мужчын і 361 жанчына.
svaboda.org