Насельніцтва Беларусі імкліва скарачаецца

Да 2050 году насельніцтва Беларусі скароціцца да 8,1 млн чалавек, а да 2100 — да 6,9 млн.

cemetery_2456125_1280.jpg



Такі прагноз развіцця дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі зроблены на падставе вывучэння змен у полаўзроставай структуры жыхароў краіны, пачынаючы з 1950 года, піша thinktanks.by/
Дадзеныя па колькасці і ўзроставаму складу насельніцтва краін Зямлі з 1950 года і да прагнозы да 2100 года сабраны на сайце PopulationPyramid.net.
У адпаведнасці з гэтымі прагнозамі, насельніцтва Беларусі ў перспектыве будзе толькі скарачацца. Да 2020 года яно складзе 9,3 млн чалавек, да 2025 года — 9,1 млн чалавек, а да 2030 — 8,9 млн жыхароў. Да 2050 году насельніцтва Беларусі скароціцца да 8,1 млн чалавек, а да 2100 — да 6,9 млн.
Там жа прыводзіцца "піраміда", якая дэманструе полаўзроставыя структуры насельніцтва розных краін і кантынентаў. Паводле дадзеных беларускай "піраміды", самая шматлікая ўзроставая група мужчын у краіне — ад 30 да 34 гадоў — 4,2%. Самая шматлікая ўзроставая група жанчын у Беларусі — ад 55 да 59 гадоў — 4,3%.


У цэлым, полаўзроставая структура вельмі падобная з аналагічнымі структурамі ў Расіі, Украіне і Еўропе ў цэлым.