На $4175600000 вырас знешні дзярждоўг з часу апошніх выбараў прэзідэнта
Адным з перадвыбарных абяцанняў было скарачэнне дзярждоўгу.
![Фота: UTMagazine.ru Фота: UTMagazine.ru](/img/v1/images/davat_li_v_dolg.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: UTMagazine.ru
$4 175 600 000 — на такую суму вырас знешні дзяржаўны доўг Беларусі з апошніх прэзідэнцкіх выбараў (кастрычнік 2015 года). На 1 лістапада 2017 года знешні дзяржаўны доўг склаў 16,6 млрд долараў.
З перадвыбарнай праграмы-2015 кандыдата ў прэзідэнты А.Г. Лукашэнкі:
"Скарачэнне знешняга дзяржаўнага доўгу. Мы не павінны перакладваць нашы даўгі на будучыя пакаленні".
За час, які мінуў пасля гэтага абяцання, кожны беларус стаў вінен на 440 долараў больш.
Паводле euroradio.fm